Станоўчыя вынікі працы эканомікі людзі павінны адчуць на сабе.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях работы эканомікі за мінулы перыяд 2019 года, ацэнкі вынікаў года і пяцігодкі, праектаў прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, піша БЕЛТА.

«Справа не толькі і не столькі ў паказчыках, якія мы зараз будзем абмяркоўваць. Станоўчыя вынікі працы эканомікі людзі павінны адчуць на сабе — праз пастаяннае павышэнне свайго дабрабыту і ўзроўню якасці жыцця», - падкрэсліў ён.

Ён адзначыў, што без эканамічнага росту гэтага дамагчыся немагчыма. «Аднак мяне насцярожвае, што ён не толькі сціплы, але і вельмі няўстойлівы. Гэтую тэндэнцыю трэба мяняць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру