Аляксандр Лукашэнка расказаў, хто з чыноўнікаў захавае сваю пасаду пасля выбараў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па пытаннях работы эканомікі за мінулы перыяд 2019 года і планы на 2020 год, піша БелТА.

«Я ведаю, што ў многіх з вас і ў асобных іншых чыноўнікаў у галаве думка: выбары і іншае, як будзе, хто будзе працаваць.

Публічна вам адказваю на гэтае пытанне: той, хто сёння працуе і выконвае прагнозы, планы, прыносіць краіне карысць, працаваць будзе, натуральна. У мяне няма палітыкі асабліва набліжаных, аддаленых», - падкрэсліў ён.

Ці як папісваў ў інтэрнэце: «Лукашэнка, транзіт улады, хто будзе пры ўладзе … «. Дзяцей пачынаюць перабіраць. Дык вось паслухайце, ніякіх дзяцей не перабірайце. Ніякія дзеці ў мяне не рыхтуюцца да ніякага транзіту ўлады. Працаваць са мной, як і раней, будуць толькі тыя, хто хоча працаваць. і хто ўмее мяне слухаць і выконваць мае даручэнні», — заявіў беларускі кіраўнік.

«Калі Румас і Качанава, віцэ-прэм'еры і міністры мяне не чуюць, то вы лепш збірайце партфелі і сыходзьце адразу», - дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0