У паскораным фармаце даступны крэдыт на суму да $180 тысяч, які выдаецца пад паручыцельства ўласніка бізнэсу. Пазыкай могуць скарыстацца індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы з ліку малога бізнэсу, прычым як дзейсныя, так і новыя кліенты банка. 

Праект рэалізаваны дзякуючы банкаўскім інавацыям. У прыватнасці, спецыялісты банка аўтаматызавалі тры працэсы: верыфікацыю удзельнікаў, прыняцце рашэння па здзелцы і фарміраванне крэдытнай дакументацыі.

Таксама ў БПС-Сбербанку стварылі адзінае працоўнае месца для ўсіх зацікаўленых службаў і ўкаранілі новую скорынгавую мадэль на аснове Big Data. Гэта дазволіла радыкальна скараціць тэрміны і істотна павялічыць адсотак станоўчых рашэнняў па крэдытных заяўках. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0