Спадарожнікі расійскага шамана Аляксандра Габышава, якога затрымалі падчас яго паходу на Крэмль, вырашылі працягнуць яго маршрут. Пра гэта Сибирь.Реалии распавёў адзін з членаў атрада Віктар Ягораў.

Прыхільнікам якуцкага шамана ўдалося перабрацца з тэрыторыі Бураціі ў Іркуцкую вобласць. На ноч яны разбілі лагер і заўтра, 20 верасня, плануюць працягнуць свой шлях у кірунку Байкальска.

«Мы цалкам дакладна ведаем, што Аляксандр Габышаў быў бы рады, калі б мы працягнулі рух нягледзячы ні на што», — заявіў Ягораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0