Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з работнікамі льнозавода ў Карэлічах пракаментаваў ход выбарчай кампаніі, піша БЕЛТА.
Адна з работніц выказала меркаванне, што цяперашняя выбарчая кампанія чымсьці пачынае нагадваць ток-шоу, і пацікавілася, як кіраўнік краіны ставіцца да так званых праўладных патэнцыйных кандыдатаў.
«Мы выбарчую кампанію правядзем, як заўсёды, спакойна, ціха. Нягледзячы на жаданне некаторых надаць афарбоўку шоу», — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, некаторыя лічаць, у тым ліку на Захадзе, што калі выбарчая кампанія праходзіць шумна, то гэта дэмакратычна. «А я лічу, што краіну разгойдваць нельга», — сказаў кіраўнік дзяржавы.