— Новыя талоны на наземны транспарт маюць бόльшую ступень абароны. Так, на белым полі вонкавага боку дадаткова нанесеныя некалькі жоўтых палосак. Колеравая гама змянілася нязначна, дызайн квіткоў застаўся ранейшым, — адзначыла галоўны эканаміст філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Аксана Ніколенка. — Новыя талоны паступова заменяць квіткі старога ўзору па меры іх рэалізацыі. Кошт праезду не змяніўся: 60 і 75 капеек (аўтобус-экспрэс) пры куплі ў кіёсках і касах «Мінсктранса», «Белсаюздруку» і іншых арганізацый, 65 і 80 капеек адпаведна — у кіроўцы.

Яна таксама дадала, што ў сярэднім у сталіцы на працягу месяца прадаецца каля пяці мільёнаў праязных талонаў, але заказ на іх друк заўсёды ажыццяўляецца з вялікім запасам. Аднаразовымі квіткамі ў гарадскім наземным транспарце карыстаюцца каля 40% пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0