У прэс-службе беларускага клуба «Што? Дзе? Калі?» расказалі, што не чакалі, што акцыя выкліча нечаканы ажыятаж.

«Мы толькі аб’явілі пра гэтую акцыю, якая доўжылася цягам васьмі тыдняў, і ад жадаючых паўдзельнічаць у ёй не было адбою», — расказваюць у прэс-службе.

Знаўцы беларускага «ШДК», сярод якіх Алёна Повышава, Аляксандр Курзінер, Яўген Зайцаў, Вера Рабкіна, Алена Шыбут, Павел Чарняўскі, Ілля Барада, Дар’я Салавей (Шаўцова) і іншыя дзяліліся ў сацыяльных сетках фотаздымкамі жывёл, якія шукаюць гаспадара.

Пакуль з 17 жывёл, якія паўдзельнічалі ў акцыі, дом знайшлі толькі два сабакі і два каты.

«Калі пачалася акцыя, мы самі са здзіўленнем даведаліся, якія чуллівыя людзі нашы знатакі. Напрыклад, Дар’я Салавей забрала з Гурскага сабаку-эпілептыка. А цяпер сама стараецца знайсці дом сабаку, якога знайшла яшчэ ў красавіку. Аляксандр Курзінер з жонкай літаральна тыдзень таму ўзялі на выхаванне маленькае кацяня, якое падабралі на вуліцы. Кацяня настолькі маленькае, што Аляксандр з жонкай вымушаныя па чарзе яго выкормліваць. А Вера Рабкіна і Сяргей Башлыкевіч летам падабралі котку ў пад’ездзе, і цяпер у іх бенгальца Імбрыка ёсць суседка», — расказваюць у прэс-службе.

Дар’я Вераціла расказала «Нашай Ніве», што самае складанае было стрымацца і не забраць усіх жывёл сабе:

«Я жыву ў аднапакаёвай кватэры і на працы бываю па 13 гадзін на суткі, куды мне сабаку», — разважае Дар’я.

Акцыю плануюць праводзіць у кожнае міжсезонне гульняў «Што? Дзе? Калі?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?