Паўтараецца гісторыя: вядучы Юрый Таболін ізноў падлавіў бізнэсмена Аркадзя Ізраілевіча на няправільным паркаванні Бэнтлі ў Мінску. 

Фота ён апублікаваў у сваіх сацыяльных сетках. 

Нагадаем, некалі Таболін, як інвалід, не здолеў прыпаркавацца на месцы для інвалідаў, бо яго заняў Ізраілевіч. 

Тады быў скандал. 

Чытайце: Бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч уляпаўся ў чарговы скандал

Цяпер, здаецца, правы Таболіна не закранутыя. А Ізраілевіч тлумачыць сітуацыю так: 

«Я там стаяў дзве хвіліны: зайшоў на пошту, паглядзеў — а там чарга, і сышоў. А калі б не было чаргі, то я б за хвіліну справы свае зрабіў, і стаяла б машына тры хвіліны! На тым месцы раней была зялёная зона, а цяпер вось заклалі пліткай. Я, па-шчырасці, падумаў, што там можна паркавацца — знака там няма. Ну але калі вінаваты, то я прызнаю — стаяў. Дадуць штраф — аплачу. А Таболін жа толькі маю машыну бачыць прыпаркаваную няправільна! А такіх машын шмат. Я праз яго ўжо інвалідныя знакі за кіламетр аб'язджаю! І ўвогуле, я не буду страхаваць машыну — яна ж пад наглядам Таболіна ўвесь час, ашчаджу грошай», — сказаў Ізраілевіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0