У жыхара Гродзенскага раёна з яго поля выкапалі і выкралі бульбу. 15 верасня гаспадар надзела бачыў, што кусты былі на месцы, а ўжо ўдзень 18-га ўсё было выкапана. Зламыснікі працавалі хутка, прафесійна і з прыцягненнем тэхнікі. Вывозілі ўраджай на аўтамабілі. Скралі 600 кілаграмаў бульбы на агульную суму 150 рублёў, паведамляе міліцыя.

Цяпер шукаюць падазраваных, завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0