21 верасня падчас рамонту службовага аўто ў выніку парушэння тэхнікі бяспекі прапаршчыкам пры правядзенні зварачных работ адбылося ўзгаранне пароў паліва, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Пацярпелі двое супрацоўнікаў камендатуры «Паставы» Смаргонскай памежнай групы. Вайсковец тэрміновай службы атрымаў апёк 1-2 ступені адкрытых участкаў цела, удары ніжніх канечнасцей, а таксама колатую рану левай нагі. Прапаршчык акрамя аналагічных тэрмічных пашкоджанняў атрымаў пералом правай рукі і страсенне мазгоў лёгкай ступені.

Пагрозы жыццю вайскоўцаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0