Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас ліпеньскай размовы па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім абмяркоўваў карупцыю, паведамляе Bloomberg.

«Размаўлялі, у асноўным, пра карупцыю, аб усёй карупцыі, якая ёсць ва Украіне. У асноўным, пра тое, што мы не хочам, каб нашы людзі, такія як віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн і яго сын, стваралі карупцыю ва Украіне. У Украіны шмат праблем. Новы прэзідэнт сказаў, што збіраецца вызваліць краіну ад карупцыі, і я сказаў, што гэта цудоўна. У нас адбылася выдатная размова», — сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што размова была цёплая і дружалюбная.

Трамп сказаў, што не стане пярэчыць супраць таго, каб яго адвакат Рудзі Джуліяні даў паказанні перад Кангрэсам ЗША.

Каментары Трампа з'явіліся пасля таго, як кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джозаф Байдэн заклікаў яго апублікаваць змест перамоваў пра Украіну з Зяленскім. Паводле яго слоў, дзеянні амерыканскага лідара падштурхоўвалі Кіеў да парушэння вяршэнства закона дзеля атрымання палітычнай выгады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0