Дзяржаўтаінспекцыя выступіла з прапановай дыферэнцыяваць ступень ап'янення і павялічыць штрафы, паведаміў СТВ Станіслаў Салавей, афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Беларусі.

Цяпер, калі на экране алкатэстара будзе 0,3 праміле і вышэй, кіроўцу прызначаецца штраф ад 50 да 100 базавых велічынь, гэта значыць ад 1275 да 2550 рублёў і пазбаўленне правоў на 3 гады.

МУС выступае ініцыятарам узмацнення адказнасці. Мяркуецца, што ў межах 0,3-0,8 праміле пакаранне застанецца ранейшым; калі ж алкатэстар пакажа 0,8 і больш — штраф мае складаць 200 базавых велічынь і пазбаўленне пасведчання кіроўцы тэрмінам на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0