Поўным ходам ідзе ўборка ўраджаю на эксперыментальных палях Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба.

Кантроль і догляд пасеваў ажыццяўляюць вучоныя Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве. Ураджайнасць пшаніцы на прэзідэнцкім эксперыментальным полі ў гэтым годзе склала 92 ц/га.

Апрабуе Лукашэнка і вырошчванне фруктаў і ягад, якія яшчэ з дзясятак гадоў таму ў Беларусі называлі экзатычнымі. Цяпер у Беларусі навучыліся вырошчваць нават кавуны і дыні.

Сёлета насенне бахчавых прывезлі адразу з Узбекістана. Па просьбе Лукашэнкі яго калега і сябар Шаўкат Мірзіёеў прыслаў найлепшае насенне ўзбекскіх дынь. Ураджай літаральна некалькі дзён таму сабралі ў цяпліцы Лукашэнкі.

У апошнія дні на прэзідэнцкіх палях пачалася ўборка бульбы розных сартоў. Як толькі дазваляе надвор'е і насычаны графік, Лукашэнка асабіста ў полі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0