Белтэлерадыёкампанія апублікавала ў сваім фэйсбуку табліцу з баламі, якія сябры журы паставілі канкурсантам падчас адбору на «Еўрабачанне». Праўда, не называючы, дзе чые балы.
«Звяртаем увагу, што член журы, які паставіў 1 бал удзельніцы, якая заняла выніковае другое месца, паставіў пераможцы адбору 2 балы.
Такім чынам, нават калі б адзнакі былі 10 і 12 балаў адпаведна, то выніковы расклад не змяніўся б. Больш за тое, нават калі б адзнакі былі 12 і 2 балы адпаведна, удзельніцы, якая заняла другое месца, гэтага не хапіла б для перамогі», — тлумачыць БТ.
Пераможца адбору — Лізавета Міснікава, фота Tvr.by