Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Старшыня ЦВК выступіла за тое, каб туды мелі доступ толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і «цэнтральных» СМІ, піша Радыё Свабода.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына 24 верасня на паседжанні камісіі выказалася пра журналістаў, якім дазволяць працаваць у спецыяльным прэс-цэнтры. Яго традыцыйна ствараюць падчас парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

«З журналістамі, якія працуюць на замежныя медыі, усё зразумела. Яны акрэдытуюцца праз Міністэрства замежных спраў. А што рабіць з нашымі? Прапаную прапускаць толькі прадстаўнікоў цэнтральных медый. Бо калі мы дазволім уваход і прадстаўнікам раённых газет, то ўсім не хопіць месца.

Яшчэ ж ёсць блогеры. А кожны з іх лічыць сябе сродкам масавай інфармацыі. Я днямі адкрыла на сваім камп'ютары партал Tut.by. Зацікавіў матэрыял пра знакамітых людзей і іх хатніх улюбёнцаў. І хто вы думаеце, гэтыя знакамітыя людзі? Адны блогеры!»

Чальцы ЦВК аднагалосна выказаліся за тое, каб доступ у Палац Рэспублікі, дзе традыцыйна месціцца выбарчы прэс-цэнтр, атрымалі толькі прадстаўнікі цэнтральных беларускіх мэдыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?