Фільм Кантэміра Балагава «Дылда» выстаўлены ад Расіі на прэмію «Оскар» у намінацыі «найлепшы фільм на замежнай мове», паведаміў старшыня Расійскага оскараўскага камітэта Уладзімір Мяньшоў.
Фільм — пасляваенная драма расійскага рэжысёра Кантэміра Балагава пра жыццё ў Ленінградзе дзвюх франтавых сябровак Іі і Машы, якія перажылі вайну. Ён задуманы па ўражаннях ад кніг Святланы Алексіевіч пра лёс жанчын у Вялікую Айчынную вайну.