У ЗША абвясцілі пра запуск працэдуры імпічменту прэзідэнта краіны Дональда Трампа за верагодны ціск на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас тэлефоннай размовы. Пра гэта заявіла спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі, паведамляе CNN.

«Прэзідэнт павінен несці адказнасць. Ніхто не вышэйшы за закон», — заявіла яна.

Трамп назваў абвінавачванні супраць яго «паляваннем на ведзьмаў», адзначыўшы, што яшчэ не была апублікавана стэнаграма яго размовы з лідарам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

«Яны нават не бачылі стэнаграмы званка. Татальная паляванне на ведзьмаў!» — адзначыў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0