Не менш за 24 чалавекі загінулі, каля 450 пацярпелі ў выніку землятрусу магнітудай 5,8, які адбыўся ў аўторак ва ўсходняй частцы Пакістану на мяжы з Індыяй, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прадстаўнікі мясцовых уладаў адзначаюць, што сітуацыя стабілізуецца і жыхары рэгіёну вяртаюцца да нармальнага жыцця. Выратавальныя аперацыі працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0