Ацяпляльны сезон у сталічных аб'ектах жыллёвага фонду, інтэрнатах, гасцініцах, тэатрах, навучальных установах, басейнах і лазнях стартаваў 24 верасня. За першы дзень ацяпленне ўключылі прыблізна ў 20% жылфонду, паведамляюць Мінск-навіны.
Напярэдадні цяпло далі ў садкі, школы, медыцынскія ўстановы, а таксама дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і ўстановы сацыяльнага забеспячэння. Уключэнне ацяплення прайшло ў штатным рэжыме. Па разліках камунальнікаў, каб падключыць да ацяплення ўвесь горад сыдзе каля 5 дзён.
Даведацца, калі ў вашым доме ўключаць ацяпленне, можна на сайце 115.бел