УСК па Гродзенскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Васіля Станіслававіча Тумаша, якому прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні махлярства.

Па дадзеных следства, мужчына пад выглядам продажу шчанюкоў сабак пароды «нямецкая аўчарка» ажыццявіў продаж шчанюкоў змешаных парод па цане 100-300 даляраў ЗША за аднаго. Пры гэтым следчыя маюць звесткі аб тым, што ён загадзя ведаў, што шчанюкі не адпавядаюць чыстакроўнай пародзе.

Дапытаныя ў ходзе следства пакупнікі шчанюкоў распавялі, што перад правядзеннем здзелкі ў вуснай размове атрымлівалі ад мужчыны звесткі пра тое, што ён з'яўляецца заводчыкам пароды сабак «нямецкая аўчарка». Ім таксама паведамлялася, што шчанюкі менавіта гэтай пароды рэалізуюцца і сілавым ведамствам. Таксама 49-гадовы мужчына абяцаў у выпадку здзяйснення здзелкі перадаць дакументы, якія пацвярджаюць радавод шчанюкоў, аднак гэтага не рабіў.

У цяперашні час на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ўстаноўлена 250 пацярпелых. У дачыненні да мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0