Супрацоўнікамі наркакантролю Першамайскага РУУС г. Мінска ў розных раёнах горада затрыманы два кухары, у якіх пры сабе былі выяўленыя і канфіскаваныя забароненыя рэчывы.

У аднаго, 24-гадовага повара-шаурміста, аператыўнікі знайшлі каля трох грамаў гашышу. А ў старэйшага калегі, 32-гадовага кухара паназіяцскай кухні, пры сабе была доза асабліва небяспечнага псіхатропа MDMA, паведамляе сталічная міліцыя.

Пры аглядзе кватэры апошняга супрацоўнікі наркакантролю выявілі запамінальную прыладу, на якой захоўвалася інфармацыя пра схованку-закладку з экстазі. У наступным аператыўнікамі былі правераныя названыя каардынаты: у лясным масіве ў Мінскім раёне знаходзіўся тайнік, дзе было было выяўлена 100 таблетак псіхатропнага рэчыва MDMA.

Мужчына растлумачыў супрацоўнікам міліцыі, што забароненае рэчыва буйнымі партыямі ён набываў праз інтэрнэт-краму і забіраў у закладках. Зараз гэтая інфармацыя правяраецца, аператыўнікі ўстанаўліваюць канал пастаўкі наркотыкаў, а таксама кола асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту забароненых рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0