Спявачка Ганна Шаркунова праспявала песню Сяргея Міхалка «Воіны света».

«У мяне часта пытаюцца, ці ёсць такія беларускія песні, якія вы хацелі б праспяваць. Пра якіх думаеш з зайздрасцю: «Чаму яе праспявала не я?». «Воіны света» — гэта адна з тых самых гісторый, тых песень, якую я бязмерна люблю. Я ўдзячная Сяргею Міхалку за магчымасць яе праспяваць так, як я яе адчуваю. Цяпер гэта «Мае воіны», мае «Воіны света'', — напісала яна ў ютубе.

Пакуль што колькасць дызлайкаў пад песняй у выкананні Ганны Шаркуновай прыкладна ўдвая перавышае колькасць лайкаў.

А вось песня, якая стала неафіцыйным гімнам Майдана, у выкананні Сяргея Міхалка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0