Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан у тэрміновым парадку пакінуў Нью-Ёрк, дзе браў удзел у сесіі Генеральнай асамблеі ААН, і вярнуўся ў Брытанію на пазачарговае пасяджэнне палаты абшчын, ад якой яму пагражае вотум недаверу. Пра гэта паведамляе Reuters.

Джонсану трэба будзе выступаць перад парламентам пасля таго, як яго палітычны апанент, кіраўнік лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін, прапанаваў яму сысці ў адстаўку.

За дзень да гэтага брытанскі Вярхоўны суд аднагалосна прызнаў, што кіраўнік кансерватыўнай партыі і кабінета міністраў парушыў законы краіны, папрасіўшы каралеву Лізавету II прыпыніць працу парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0