Калектыўны зварот з просьбай перадаць Беларусі парэшткі аднаго з лідараў антырасійскага паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага разглядаўся 24 верасня на ўзроўні найвышэйшых асобаў Літвы, падзялілася са Свабодай канфідэнцыйнай інфармацыяй абазнаная крыніца.

«Подпісы, якія выклікалі рэзананс у беларускім грамадстве, — гэта толькі постфактум, — адзначыў літоўскі актывіст. — Неўзабаве з'явіцца таксама зварот ад групы літоўскіх парламентароў з аналагічнай просьбай: станоўча адказаць і перадаць Каліноўскага беларускаму боку».

Пра такія пляны літоўцаў расказваў і адзін з беларускіх палітыкаў.

Па словах суразмоўцы з Літвы, ідэя з пераездам парэшткаў Каліноўскага на радзіму была агучаная яшчэ на пачатку лета, неўзабаве пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Гітанаса Наўседы. Але толькі цяпер махавік закруціўся на поўную магутнасць.

За перапахаванне ў Беларусі выказаўся таксама літоўскі філосаф, прафесар Гінтаўтас Мажэйкіс, які бачыць у Каліноўскім сімвал незалежнасці Беларусі, асабліва важны ў кантэксце перамоваў з Расіяй аб «паглыбленні інтэграцыі».

Прадстаўнікі беларускіх уладаў пакуль не падпісвалі ліста і не выказваліся аб перапахаваньні.

Адпачатку ўрачыстая цырымонія перапахавання парэшткаў паўстанцаў плянавалася на Дзяды. Аднак з улікам новых ініцыятываў яе папярэдне аднеслі на 30 лістапада.

Дзеячы культуры звярнуліся да Літвы: Просім пахаваць Каліноўскага ў Беларусі

Касцёл: Мы б прадаставілі зямлю пад пахаванне Каліноўскага ў цэнтры Мінска ля аднаго з храмаў

Андрэй Дынько: Чаму я падпісаў зварот за перапахаванне Каліноўскага ў Беларусі. І некалькі інсайдаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?