У гандлёвым цэнтры «Спектр» ва Уруччы абвалілася падвесная столь. Пра гэта паведамляе телеграм-канал Volna. Кіраўнік «Спектру» кажа, што на аб'екце праводзяць планавыя работы.
«У ГЦ «Спектр» ва Уруччы абвалілася столь. Пацярпелых няма», - напісана ў паведамленні телеграм-канала.
Кіраўнік гандлёвага цэнтра паведаміў TUT.BY, што ў калідоры ГЦ праводзіліся планавыя працы.
- Нічога не здарылася, проста нашы работнікі праводзілі планавыя работы. Таму вывелі людзей. Столь не абрынулася, яе здымалі. Навошта праводзілі дэмантаж, я пакуль не ведаю — гэтым займаецца таварыства ўласнікаў, - кажа дырэктар ГЦ «Спектр» Сяргей Бурдыка.
У МНС Мінска адзначаюць, што паведамленняў аб падзенні столі не паступала, інфармацыі аб пацярпелых няма.