У Пекіне адкрыўся новы міжнародны аэрапорт Дасін, пабудаваны па праекце знакамітага ірака-брытанскага архітэктара Захі Хадыд. Гэта самы буйны аэрапорт у свеце, яго плошча складае 700 тысяч квадратных метраў, піша Бі-бі-сі.

Фота з Вікіпедыі

Аэрапорт, які каштаваў Кітаю ў 11 млрд даляраў, афіцыйна адкрыўся ў сераду, за некалькі дзён да святкавання 70-годдзя з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР). На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў лідар КНР Сі Цзіньпін.

Па дадзеных Міжнароднай рады аэрапортаў, Дасін стане другім па загружанасці аэрапортам у свеце пасля аэрапорта Атланты.

Кітайскія ўлады тлумачаць, што новы аэрапорт быў неабходны, каб разгрузіць перапоўнены Пекінскі сталічны міжнародны аэрапорт. Як чакаецца, аэрапорт зможа прымаць каля 130 млн пасажыраў у год, піша кітайскае выданне Global Times.

Дасін мае чатыры ўзлётна-пасадачныя паласы і парковачныя месцы для 150 самалётаў. Ён будзе выконваць рэйсы па 116 маршрутах - 101 ўнутранага і 15 міжнародных

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру