Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да літоўскага ўраду з просьбай пахаваць аднаго з лідараў паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.

Гэта выклікала бурныя дыскусіі ў інтэрнэце. Адны падтрымліваюць прапанову, іншыя лічаць, што месцам пахавання Каліноўскага мусіць стаць Вільня.

«НН» спытала кіраўніка «Белай Русі» Генадзя Давыдзьку, што ён думае на гэты конт.

«Я лічу, што Кастусь Каліноўскі — гэта выдатная постаць у нашай гісторыі. І калі гэтае вяртанне магчымае, то канечне яго трэба падтрымліваць.

Няхай у нас будзе месца, дзе можна будзе схіліць галаву перад яго веліччу. Усё ж гэта адзін з найбольш знакамітых нашых суайчыннікаў.

Канечне, я б не быў супраць вяртання Каліноўскага. Час збіраць камяні, нашы гістарычныя камяні. Мне заўсёды было балюча бачыць помнікі беларусам, якіх лічаць прадстаўнікамі іншых краін. Той жа Іван Фёдараў — ён жа Федаровіч насамрэч.

Гэта асобы сусветнага гучання. Трэба, каб усе памяталі, што яны беларусы. І будзе цудоўна, калі гэтым людзям можна будзе пакланіцца на роднай зямлі. Пра што тут можа ісці гутарка?» — разважае Давыдзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?