Дзмітрый Філіповіч, фота Вадзіма Заміроўскага

Міністр абароны Андрэй Раўкоў уручыў ордэн «За асабістую мужнасць» старшаму лейтэнанту Дзмітрыю Філіповічу, які ў сакавіку выратаваў салдата тэрміновай службы пры выбуху баявой гранаты ў акопе. Афіцэр сёння атрымаў узнагароду з рук міністра ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, піша БелТА.

Як распавёў Дзмітрый Філіповіч, вайсковец, якога ён выратаваў, ужо скончыў навучанне: «Вучыўся ён на камандзіра аддзялення. Па размеркаванні з'ехаў служыць у 120-ю асобную механізаваную брыгаду». Па словах афіцэра, пасля гэтага выпадку ён стаў яшчэ больш упэўнены ў тым, што правільна выбраў прафесію.

14 сакавіка падчас планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў навучальным цэнтры ў Печах 24-гадовы вайсковец тэрміновай службы Павел Бацяноўскі выпусціў баявую гранату РГД-5 у акоп. Кіраўнік заняткаў — старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч — паспрабаваў выкінуць гранату, і яна ўпала ў вугал. Афіцэр закрыў падначаленага сваім целам. Абодва вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы ног, ім была аказана першая медыцынская дапамога. Пазней абодвух даставілі для лячэння ў Мінск.

Афіцэр, які выратаваў салдата: Узяў гранату рукамі, але недастаткова высока кінуў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
12.08.2000 / 01:02
Самые шчырыя вiншаваннi i мая павага !!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру