Маці 26-гадовага хлопца думала, што яе сын вучыцца ў адным з прэстыжных універсітэтаў Расіі, аднак усё было не так, піша сталічная міліцыя.

Гэта здарылася вясной: па месцы рэгістрацыі хлопца прыйшла павестка: з'явіцца ў ваенкамат. Заказны ліст атрымала маці, бо сам малады чалавек некалькі гадоў жыў у Расіі. Сын вырашыў выслаць ёй даведку аб навучанні, каб яна перадала ў ваенкамат.

Але супрацоўнікі камісарыята западозрыла падробку. Неўзабаве яны атрымалі звесткі што 26-гадовы хлопец не з'яўляецца студэнтам расійскай ВНУ і звярнуліся ў міліцыю.

Аператыўнікам малады чалавек растлумачыў, што не хацеў хваляваць маці, таму даў падробленую даведку аб навучанні, якую замовіў на адным з інтэрнэт-сайтаў.

У юнака ўялі падпіску аб належных паводзінах.

За падробку дакументаў хлопцу пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру