Фота з інстаграма Дональда Трампа

Фота з інстаграма Дональда Трампа

Белы дом апублікаваў стэнаграму размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім, якая адбылася 25 ліпеня, паведамляе Bloomberg. Агенцтва таксама прыводзіць спасылку на адпаведны матэрыял.

У ходзе размовы Трамп заявіў, што «было б выдатна», калі б Зяленскі вывучыў справу пра карупцыйную дзейнасць ва Украіне Хантэра Байдэна, сына былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэтэндэнта ад дэмакратаў на пасаду прэзідэнта на выбарах 2020 года. Украінскі лідар, як вынікае са стэнаграмы, паабяцаў, што новы генпракурор (ім пасля стаў Руслан Рабашапка) зробіць гэта, а таксама запэўніў яго, што ўсе расследаванні ў краіне будуць праведзены адкрыта.

У той жа час амерыканскі лідар не ўвязваў са сваёй просьбай далейшае вылучэнне Кіеву фінансавай дапамогі.

Дэталі размовы Трампа і Зяленскага, якой да гэтага не было ў адкрытым доступе, сталі падставай для абвяшчэння амерыканскімі парламентарыямі аб пачатку працэдуры імпічменту прэзідэнту. У Кангрэсе ЗША заяўлялі, што гэта будзе зроблена, калі ўдасца даказаць факт ціску Трампа на ўкраінскага лідара. На фоне гэтых падзей прэзідэнт ЗША распарадзіўся апублікаваць стэнаграму размовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0