У сталіцы Аўстрыі Вене 23 верасня была абрабавана ювелірная крама, траўматычнай зброяй быў паранены гаспадар крамы і яго дачка, якая ў гэты момант знаходзілася ў памяшканні. Паліцыя Аўстрыі ўжо апублікавала фота падазраванага — ім аказаўся грамадзянін Беларусі Эдуард Здановіч, перадае сайт heute.at са спасылкай на паліцыю. 

Расследаванне выявіла, што аўтамабіль, на якім рабаўнікі адрываліся ад паліцыі, быў набыты тыдзень таму менавіта нашым земляком.

Злачынцы разбілі вітрыну крэслам, ухапілі ювелірныя вырабы, селі ў прыпаркаванае непадалёк аўто і зніклі. Моцна пашкоджаны аўтамабіль паліцыя пасля знайшла недалёка ад мяжы з Чэхіяй, відаць, злачынцы трапілі ў ДТЗ. Зараз беларуса з напарнікам аб'явілі ў вышук. 

Як паведамляе партал 015.by, 36-гадовы жыхар Гродна Эдуард Здановіч працуе дальнабойшчыкам. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Каментатар / Адказаць
29.07.1998 / 17:58
Беларусы,  зарабляюць еўра, як могуць.
0
Каментатар / Адказаць
28.09.2016 / 23:07
★ «Зараз беларуса з напарнікам аб'явілі ў вышук.» То бок сяньня, раўнютка ў 19:15, калі выйшаў гэты «Артыкул»? Ёлупні. ★
4
Каментатар / Адказаць
24.12.2021 / 09:20
Па-першае - вочы гатовага на ўсё.
Па-другое - ў Чэхіі, ў адрозненьне ад моцнае Польшчы да гэтае пары рабаўнікі хлопаюць перагоншчыкаў машын з транзітнымі нумарамі і бедная краіна стварае умовы дзеля іхняга тамака схаваньна на працягу шматгоддзяў.
Па-трэцяе - Эўропа з ейным бісэксам губляе традыцыю добра апранацца і упрыгожвацца. Упрыгожваньні з натуральнымі камянямі тамака каштуюць ужо таньней зе Расею, дзе гэтая традыцыя захавалася і разьвіваяцца. Куды яны нарабаванае збудуць, спадзяванка  на праз мяжу ў Расею ці наадварот, на радзіму мігрантаў, дзе гэта нроўні з залатымі зубамі таксама ў модзе?..
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру