Tut.by

Гульню ў Брэсце паміж «Дынама» і БАТЭ называлі матчам года. Перад паядынкам Брэст апярэджваў барысаўскі клуб на пяць балаў, і ў выпадку перамогі «Дынама» шанцы «жоўта-сініх» на чэмпіёнства былі б невялікімі. А БАТЭ не саступае першае месца з 2006 года!

Але нічыя — 1:1. Лік у гульні адкрыў Міхаіл Гардзяйчук («Дынама»), а на сімвалічнай 53-й хвіліне — яе барысаўцы прысвячаюць Анатолю Капскаму, што памёр год таму, — Станіслаў Драгун лік зраўняў.

 

Дынама Брэст — 55 (22 гульні), БАТЭ — 50 (21), Шахцёр — 50 (21), Дынама Мінск — 43 (21).

Да канца першынства яшчэ восем тураў.

У наступным туры, на выходных, мінскае «Дынама» і «Шахцёр» згуляюць паміж сабой, БАТЭ прымае «Нёман», а Брэст атрымае тры балы за кошт тэхнічнай перамогі над мінскім «Тарпеда», якое дэматэрылізавалася з чэмпіянату.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Каментатар / Адказаць
28.03.1977 / 09:17
Шахцёр мог скарыстаць выпадак
6
Каментатар / Адказаць
19.04.1981 / 20:59
Интрига с аккумуляторным завадом.
5
Каментатар / Адказаць
17.10.2002 / 22:11
Брєст пакуль крьіху "сьраватьі", БАТЄ яшчє памятаюць, як трєба, але у'жо не могуць. Брєст - чємпійон! П.С. Гєта не суддзя, гєта нейкая недарєчнасць.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру