У Заслаўі з-за пажару ў будынку школы эвакуіравалі 738 чалавек, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Паведамленне пра пажар у падвальным памяшканні будынка Заслаўскай сярэдняй школы №2 паступіла ратавальнікам у 10.31 25 верасня.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя школы з будынка эвакуіравала 738 чалавек (676 дзяцей і 62 педагога). Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0