Трагікамічны выпадак адбыўся ў вёсцы Барствінава Дубровенскага раёна. Свойскі гадаванец — звычайны казёл - выдаў праваахоўнікам месцазнаходжанне прыхаванага гаспадаром абрэза паляўнічай стрэльбы, паведамляюць Мінск-Навіны.

Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі двух жыхароў Оршы, якія лавілі рыбу сеткай на Дняпры. Тут проста па рацэ праходзіць мяжа з Расіяй. Затрыманыя былі людзі з вопытам. Адзін у мінулым сам з'яўляўся супрацоўнікам прыродааховы, другі, які мае юрыдычную адукацыю, пры затрыманні паспрабаваў пазбавіцца ад ўлову, а таксама схавацца ад пераследу ўплаў.

Усяго сеткавікі здабылі 14 кг рыбы, і гэтага аказалася дастаткова, каб парушэнне набыло крымінальны характар.

У двух дамах вёскі, дзе спыняліся браканьеры, правялі ператрус. Міліцыянты выявілі яшчэ 28 прыхаваных сетак, адну электравуду і тры камплекты абсталявання да яе. Самую нечаканую знаходку дапамог зрабіць казёл, які гуляў па падворку. Жывёла выкаціла з зацішнага месца пластыкавую бочку, у якой ляжаў зараджаны патронамі абрэз паляўнічай стрэльбы.

- Рыбакоў-нелегалаў заключылі пад варту. Яны прызналі факт незаконнага промыслу і ўжо пакрылі 2,6 тыс. рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?