Здарэнне адбылося каля вёскі Раннае 21 верасня, паведамляе СК.

Майстар лесу і ляснік па ўласнай ініцыятыве ў непрацоўны час спілоўвалі дрэвы, якія знаходзіліся на тэрыторыі лесасекі паблізу праезнай часткі. Мужчыны не пазначылі небяспечную зону папераджальнымі надпісамі, што забараняюць рух людзей і транспартныя сродкі.

Спілаваныя імі дрэва ўпала на кабіну грузавога аўтамабіля і траўмавала кіроўцу, які ў гэты час рухаўся па аўтадарозе «Лошніца — Навасёлкі — Новае Сяло.

МАЗ з'ехаў у кювет і перакуліўся. 60-гадовы жыхар Барысава памёр на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0