Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае БЕЛТА.

«Не трэба драматызаваць сітуацыю, што дзесьці жывуць венгры ва Украіне, палякі і іншыя. Гэты ўкраінскія венгры, гэта ўкраінскія палякі. Я так гэта разумею. Хай на мяне ні венгры, ні палякі не пакрыўдзяцца. І для мяне святое: Украіна павінна быць адзінай і непадзельнай, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — На гэтай платформе ў гарачыя ААНаўскія дні або без іх мы будзем будаваць адносіны з нашымі суседзямі, і перш за ўсё з нашай Украінай».

Кіраўнік краіны прывёў у прыклад Югаславію, якую падзялілі на часткі, праводзілі бамбардзіроўкі. «Каму гэта выгадна? Лягчэй кіраваць. Падумайце, каму выгадна, каб Украіна не была Украінай», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама выказаў сваё стаўленне да жыхароў заходніх абласцей Украіны, з якімі кантактаваў яшчэ падчас ваеннай службы: «Я пазнаёміўся з «варожай» Заходняй Украінай. Слухайце, на мяне моцнае ўражанне зрабіла: я такіх прыстойных, працавітых людзей нідзе не бачыў. І калі я сышоў з войскаў, працаваў у сельскай гаспадарцы, я меў з імі вельмі цесныя адносіны, запрашаў да сябе працаваць».

«Так, яны больш нацыяналістычныя. А што, расіяне не нацыяналістычныя ў адносінах да сваёй краіны. Ці мы менш нацыянальна свядомыя, калі гаворка ідзе пра краіну?» — задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка — украінскім СМІ: Канфлікт на Данбасе — гэта боль у сэрцах беларусаў

Лукашэнка: Беларусь не збіраецца сябраваць з Захадам супраць Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0