Фота з інстаграма Уладзіміра Зяленскага

Фота з інстаграма Уладзіміра Зяленскага

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сустрэча ў Нью-Ёрку прэзідэнтаў ЗША і Украіны Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага прайшла добра. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, піша БелТА.

«Вы кажаце: ААН, гарачы дзень … Звычайны дзень. Я стары палітык, шмат разоў бываў у ААН. Звычайны дзень, але вы яго зрабілі гарачым. Прытым добра, прыгожа зрабілі, — сказаў ён. — І сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Дональдам Трампам так, як я яе бачыў, — прыстойна, разумна, прыгожа. Усё было прыгожа. Але такіх гарачых кропак з вашай падачы ў ААН бываюць дзясяткі, толькі менш звяртае хтосьці увагі. Цяпер яшчэ афарбоўку надалі гэтыя тэлефонныя размовы, канспіралогія нейкая з'явілася. Вось гэта прыцягнула пэўную ўвагу».

«А наогул гэта было знаёмства двух прэзідэнтаў сам-насам. Яно прайшло, з майго пункту гледжання, вельмі добра. Яны спадабаліся адзін аднаму. Можна сказаць, што гэты гарачы дзень быў нармальным для амерыкана-ўкраінскіх адносін», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0