Два чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася раніцай 26 верасня на скрыжаванні сталічных праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Пра гэта паведамляе ДАІ Мінска ў сваім тэлеграм-канале.

Каля 09.20 кіроўца «Фальксваген Пола» ехала па праспекце Пераможцаў і пры павароце налева ў напрамку вуліцы Даўмана сутыкнулася з «Мэрсэдэсам», што рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку ДТЗ 25-гадовая кіроўца і пасажыр VW атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца «Мэрсэдэса» у аварыі не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0