Фота УНІАН

Фота УНІАН

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ распавёў, якія адносіны звязваюць яго з калегамі з Расіі, Казахстана і Украіны, перадае БЕЛТА.

«Я вельмі шмат вяду перамоваў з людзьмі, якія новыя ва ўладзе. Дапусцім, Такаеў — прэзідэнт Казахстана. Між людзьмі хімія павінна быць нейкая. Вось у нас з ім бліскучыя адносіны, мы разумеем адзін аднаго. Ён адукаваны чалавек, кітайскую мову вывучыў у свой час. У мяне асаблівая да яго павага, хоць мы і з першым прэзідэнтам Казахстана ў вельмі добрых адносінах», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ён можа ўсё даверыць цяперашняму лідару Казахстана і гаварыць з ім абсалютна адкрыта. «Ён не будзе тлумачыць камусьці інакш мае словы. Думаю, што такі і ваш прэзідэнт. У мяне не будзе закрытых тэм, але калі гэта трэба будзе вашаму прэзідэнту», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Цёплыя і шчырыя адносіны, распавёў Аляксандр Лукашэнка, звязваюць яго і з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Я яму ўсё магу расказаць: ад асабістага да дзяржаўнага. Проста ўзяць і адкрыта распавесці ў любы момант, нават не думаю пра тое, як гэта будзе расцэнена, — дадаў беларускі кіраўнік. — З Парашэнкам у нас былі выдатныя стасункі. Мы нават маглі дзесяць раз пасварыцца за сустрэчу: я яму нешта сказаў, ён адмахнуўся «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0