У цэнтры Гродна на Карла Маркса ноччу гуляла маленькая сава. Гродзенскі фатограф Томас Шындзін зрабіў некалькі фота нетыповай для горада птушкі.

Саву заўважылі ў цэнтры горада каля крамы «Мілавіца».

— Вы толькі ўдумайцеся: адна, маленькая — і ў бетонным горадзе, дзе вакол пануюць начныя крыкі моладзі і гараць пару ліхтароў, — напісаў гарадзенец ў сваім акаўнце ў Instagram.

Падпісанты фатографа выказалі здагадку, што птушка была хворая, бо совы — лясныя жыхары. Па словах фатографа, побач была кампанія, якая выклікала таксі, каб забраць саву дадому і раніцай адвезці у заапарк. Што з птушкай цяпер, ён не ведае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру