Расія не павінна пакідаць рашэнне ЗША не выдаваць візы некаторым членам расійскай дэлегацыі ў Генасамблеі ААН без адказу, заявіў намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Чэпа у каментары для «Известий». Паводле яго думкі, рэакцыяй на «дыпламатычны ўкол» з боку Вашынгтона можа стаць адмена латарэі на атрыманне грын-карт (Green Card) у Расіі.

«Думаю, мы можам забараніць усякія мерапрыемствы накшталт латарэі грын-карт, якія ЗША праводзяць зыходзячы са свайго іміджу нібыта «апоры дэмакратыі». Нашы захады будуць такімі, каб усе звярнулі на гэта ўвагу», — растлумачыў дэпутат.

Так, улады могуць абмежаваць доступ да сайта, на якім рэгіструюцца жадаючыя атрымаць грын-карту, або ўскладніць працу агенцтваў, якія дапамагаюць у афармленні дакументаў, дадаў Чэпа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру