Міністэрства абароны ЗША заявіла пра адпраўку ў Саудаўскую Аравію 200 вайскоўцаў і дадатковай батарэі зенітна-ракетных комплексаў Patriot праз іранскую атаку.

Размяшчэнне дадатковых амерыканскіх сіл на Блізкім Усходзе звязана з атакай беспілотнікаў і крылатых ракет 14 верасня на найбуйнейшы ў свеце нафтаперапрацоўчы завод Saudi Aramco, адказнасць за якую Вашынгтон усклаў на Іран.

У Пентагоне вырашылі адправіць батарэю Patriot і чатыры радары Sentinel RADAR для абароны Саудаўскай Аравіі. Вайскоўцы будуць сканцэнтраваны на супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру