Аляксандр Лукашэнка перанёс планавы рамонт на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе і распарадзіўся паставіць ва Украіну неабходныя нафтапрадукты пасля таго, як яго пра гэта папрасіў яго ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

«Нядаўна патэлефанаваў Зяленскі і сказаў, што ў час уборачнай кампаніі Расія спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў (ва Украіну) і папрасіў дапамагчы», — сказаў Лукашэнка ў чацвер на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ ў Мінску.

Паводле слоў Лукашэнкі, ён пагаварыў з кіраўніцтвам НПЗ і завод перанёс тэрміны планавага рамонту.

«Мы ўсё зрабілі, каб Украіна атрымала неабходныя ёй нафтапрадукты», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?