Аляксандр Лукашэнка нагадаў кіраўніцтву Мінска аб задачах па азеляненні і добраўпарадкаванні. Адпаведныя дадатковыя даручэнні кіраўнік дзяржавы даў сёння ў час наведвання ў сталіцы ЗАТ «Вітэкс», перадае БЕЛТА.

«Я прымушаю ўздоўж дарог дрэвы высаджваць, а ў яго (у Мінску) - я адмыслова праехаў па горадзе - гэтыя адхоны - яны голыя. Людзі ходзяць і на такім адхоне абкошваць траву тры разы на год. Гэта выдаткі. Пасадзіце там кусты (раз у 3-5 гадоў падрэзаў, сфармаваў, каб прыгожым быў, і Мінск набудзе іншае аблічча). Гэта ж вітрына. Пасадзіце хоць бы елачкі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што нейкія працы ў гэтым кірунку трэба правесці на працягу восені, а за зіму спланаваць ў цэлым. «Кожнаму кіраўніку адміністрацыі (сталічных раёнаў) даручыць», - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама нагадаў, што прадпрыемствам і арганізацыям варта ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні і азеляненні прылеглых тэрыторый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0