У міліцыю звярнуўся мужчына, які распавёў, што пакінуў дзіцячы вазок каля пад'езда, вырашыўшы, што за некалькі гадзін нічога з ім не адбудзецца, паведамляюць Мінск-навіны.
Аднак малады бацька вярнуўся за ім толькі на наступны дзень. Вазка коштам 700 рублёў на месцы не аказалася.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі: маёмасць узяла суседка — вазок стаяў на яе лесвічнай клетцы. Пенсіянерка патлумачыла міліцыянтам, што вырашыла забраць вазок, бо ў яе нядаўна нарадзіўся ўнук.