У паўфінале турніру ў кітайскім Ухані Арына Сабаленка выйграла ў першай ракеткі свету Эшлі Барці 7:5, 6:4 і выйшла ў фінал.
Там яна згуляе з пераможцай супрацьстаяння Элісан Рыск — Петра Квітава.
У мінулым годзе Арына выйграла менавіта турніры ва Ухані. Гэта быў першы ейны выйграны турнір Сусветнай жаночай асацыяцыі.