Жыхар Баранавічаў, які абвінавачваўся ў крадзяжы Xiaomi Redmi 5, падчас перапынку ў судовым пасяджэнні купіў пацярпеламу новы смартфон — і трапіў пад амністыю, піша Tut.by са спасылкай на газету «Наш край».

Злачынства мужчына здзейсніў некалькі месяцаў таму. Пасля сумеснага застолля з пацярпелым ён скраў у яго мабільны тэлефон Xiaomi Redmi 5 за 380 рублёў, прадаў — і патраціў грошы на спіртное.

Да суда матэрыяльны ўрон ён пацярпеламу не пакрыў. Абвінавачванне запатрабавала ў суда для абвінавачанага 2 гады абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Мужчыну патлумачылі, што да поўнага пакрыцця шкоды пра змякчэнне пакарання і гаворкі быць не можа. Тады абвінавачаны папрасіў суд аб'явіць перапынак. За гэты час ён збегаў у краму і купіў новы тэлефон Xiaomi Redmi 5, які ўручыў пацярпеламу на судовым пасяджэнні.

Суд гэтую акалічнасць улічыў — і мужчына атрымаў год хатняй хіміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0