Здарэнне адбылося на станцыі метро «Плошча Леніна». У прэс-службе МУС Еўрарадыё паведамілі, што гэта пажылы мужчына прыкладна 70 год.
«Мужчыну стала блага, ён памёр да прыбыцця хуткай дапамогі», — паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб удакладніў, што мужчына сам папрасіў супрацоўнікаў метрапалітэна выклікаць яму «хуткую». Брыгада медыкаў прыбыла на месца, дзе праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы. Аднак выратаваць старога чалавека не атрымалася.
0
0
0
0
0
0