Facebook пачаў тэставаць функцыю, якая хавае колькасць лайкаў пад публікацыямі. Першымі змены закрануць карыстальнікаў з Аўстраліі.

Пілотны праект запускаецца 27 верасня. Частка карыстальнікаў не зможа бачыць лайкі і іншыя рэакцыі пад чужымі паведамленнямі.

Пры гэтым лічыльнік лайкаў пад уласнымі паведамленнямі і далей будзе заставацца бачным.

Аналагічныя меры Facebook ужо ўводзіць у фотасервісе Instagram у некалькіх краінах.

Хаванне колькасці лайкаў дазволіць знізіць сацыяльны ціск на карыстальнікаў сацсетак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0