Невядомыя ад імя дзяржаўных органаў рассылаюць беларускім кампаніям лісты са шкодным змесцівам, паведамляе МУС.

Ад дзеянняў зламыснікаў ужо пацярпелі некалькі беларускіх кампаній. На іх электронныя скрыні паступалі лісты, пасля знаёмства з якімі камп'ютары блакаваліся.

Усе паведамленні адпраўляліся ад імя дзяржаўных органаў і арганізацый. Назвы старонак або абрэвіятуры былі ў назвах паштовых скрынь, з якіх паступалі паведамленні. Ад імя Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з адраса «[email protected]» накіроўваліся паведамленні пра ўключэнне ў план выбарачных праверак, дадатковая інфармацыя пра якія нібыта знаходзілася ў прымацаваным файле-архіве. Пасля яго адкрыцця камп'ютар блакаваўся, пачынаўся працэс шыфравання ўсёй камерцыйнай інфармацыі.

Як падкрэслілі ў МУС, дзяржаўныя органы не выкарыстоўваюць бясплатных электронных паштовых сэрвісаў для рассылання паведамленняў службовага характару. Для гэтага выкарыстоўваецца пошта з даменным імем gov.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0